Азаранка выйшла ў 1/8 фінала парнага разраду на адкрытым чэмпіянаце Францыі

Беларуска Вікторыя Азаранка і расіянка Алена Весніна выйшлі ў трэці раўнд парнага разраду на адкрытым чэмпіянаце Францыі. Яны абыгралі дуэт францужанак Северын Брэмон-Бельтрам і Жулі Куан — 6:2, 6:0.  У 1/8 фінала Азаранку і Весніну чакае паядынак з Барбарай Заглававай-Стрыкавай і Іветай Бенешавай з Чэхіі альбо з дуэтам Анастасія Паўлючэнкава-Франчэска Ск'явоне (Расія/Італія).

Нагадаем, што Азаранка прабілася ў трэці круг і адзіночнага разраду, дзе згуляе з іспанкай Карлай Суарэс-Навара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі