Азаранка захавала за сабой 10-е месца ў рэйтынгу WTA
Яго абноўлены варыянт быў апублікаваны ў панядзелак, 21 ліпеня.
У першай "дзясятцы" зменаў не адбылося. Па-ранейшаму ўпэўнена лідыруе амерыканка Серэна Уільямс, на другім месцы — кітаянка Лі На, на трэцім — румынка Сімона Халеп. Беларуска Вікторыя Азаранка засталася на дзясятай пазіцыі.
Беларуска Вольга Гаварцова пакінула першую "сотню", цяпер яна знаходзіцца на 101-м месцы ў рэйтынгу.