Азербайджанскія мытнікі знайшлі ў беларускага кіроўцы паўтоны гераіну
Азербайджанскія мытнікі знайшлі ў грамадзяніна Беларусі 500 кг гераіну, перадае interfax.by.
Паведамляецца, што грузавы аўтамабіль, якім кіраваў беларускі грамадзянін Аляксандр Кузьмін, ехаў з Ірана ў Бельгію. У фуры перавозіўся задэклараваны кішміш вагой 20,2 тоны. Сярод гэтага грузу было і 500 кг гераіну.
Сам кіроўца ў сваіх сведчаннях заявіў, што не ведаў пра наяўнасць гераіну сярод грузу.
Дарэчы, 18 сакавіка азербайджанскія мытнікі спынілі каля паўтоны гераіну, які рухаўся з Ірана ва Украіну.