Бабарыка: улада пачала хлусіць нам з COVID-19 і працягвае!

Бабарыка: улада пачала хлусіць нам з COVID-19 і працягвае!

"Улада пачала хлусіць нам з COVID-19 і працягвае!" — кажа патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка ў інтэрв'ю "Медузе". Паводле яго слоў, "ніхто ўжо нічаму не верыць і, дарэчы, робяць правільна". "Улада не тое што наладзіла генацыд у дачыненні да свайго народу, але праявіла неверагоднае грэбаванне", — заявіў палітык. І беларусы зразумелі, што "могуць спадзявацца толькі на сябе, а не на ўладу".

У Беларусі 56 032 выпадкі заражэння каранавірусам (+663 за суткі), памерлі 324 чалавекі (+6).

Бабарыка заявіў па сітуацыю з Белгазпрамбанкам, што гэта "ў большай ступені палітычная замова", звязаная з ім і яго ўдзелам у выбарах. Палітык падкрэсліў, што затрымалі не толькі супрацоўнікаў банка, але і блізкіх для яго людзей.

"Людзям трэба мець вялікую мужнасць, каб вытрымаць такі прэсінг", — гаворыць Віктар Бабарыка. Паводле яго слоў, ужо пяць дзён дзяржаўная прапаганда згадвае, што затрыманыя нібыта даюць паказанні супраць яго. "Што можна расказваць так доўга?" — здзіўляецца патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты. Пры гэтым ён прызнаецца, што яму "цяжка псіхалагічна — людзі пакутуюць". Да таго ж "рабурылі банк", у стварэнні якога ён браў непасрэдны ўдзел.

"Беларусы — дастаткова спакойны народ, але такую непавагу [з боку ўлады] яны ўжо стаміліся трываць, — гаворыць Бабарыка. — Улада не разумее, што пытанне цяпер не ў альтэрнатыўных кандыдатах, пытанне ў тым, што беларусы перасталі цярпець. Не ў тым пытанне — прыбраць Бабарыку або прыбраць кагосьці іншага... Беларусь ужо ніколі не будзе такой, якой яна была раней".

Віктар Бабарыка падкрэслівае, што выступае за мірны шлях змены ўлады. І калі "ашуканая электаральная большасць выйдзе на плошчу", то ён будзе з людзьмі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі