Бабруйчанаў на працы змушалі набываць квіткі на расійскі гурт "Звери"

5 сакавіка па прадпрыемствах Бабруйска прайшлі агітацыйныя планёркі з заклікамі набываць квіткі на канцэрт гурта "Звери". Кіраўніцтва горада прымусам распаўсюджвала пэўную колькасць квіткоў праз дырэктараў прадпрыемстваў. Такім чынам чыноўнікі ратавалі становішча: за некалькі дзён да канцэрта было прададзена менш за 2 тыс.квіткоў з запланаваных 5 тыс. Усяго Лядовы палац мае 7000 месцаў + 1500 - агароджаная танцпляцоўка

На самім канцэрце 6 лютага зала "Бабруйск-Арэны" была запоўненая крыху больш чым на палову. Самы вялікі спартова-забаўляльны комплекс краіны не парадаваў прыхільнікаў гурта добрай акустыкай, але дзякуючы прафесійнай працы гукаапреатараў і рэжысёраў, гурт адыграў прыстойна. На спецыяльна зладжанай танцпляцоўцы не было нікога: арганізатары ў апошні момант пасадзілі людзей у залы, для стварэння масавасці на трыбунах.

Прымусовыя наведванні Лядовага палаца для многіх бабруйчан – не навіна, але напаўпустая зала – паказчык немэтазгоднасці пабудовы такога маштабу ў 220-тысячным горадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі