Бабруйск накрыла смогам ад пажару (фота)
У Бабруйску больш за тыдзень працягваецца пажар на былым сметніку. Зранку 6 верасня горад накрыў смог. Як адзначае Радыё "Свабода", дым, што сабраўся за ноч, пайшоў зранку на горад, калі перамяніўся вецер. У паўночнай частцы горада бачнасць не перавышала 300-400 м.
Тым часам БЕЛТА са спасылкай на ратавальнікаў паведамляе, што плошча пажару травы і кустоў ў Бабруйску скарацілася да 14 га. Для ліквідацыі пажару на сметніку задзейнічаныя 15 адзінак тэхнікі і 77 чалавек, з іх 6 адзінак тэхнікі і 62 работнікі МНС.
Фота: svaboda.org