Бабруйскі пенсіянер застрэліў мужчыну са спартовага пісталета

24-гадовага бабруйчаніна даставілі мінулай ноччу з вуліцы ў лякарню. У яго былі агнястрэльныя раненні грудной клеткі і брушнай поласці, паведамляе interfax.by.



Міліцыянты выявілі, што каля 2-й гадзіны ночы малады чалавек пасварыўся з пенсіянерам. Нецвярозы пенсіянер выстраліў у яго з зарэгістраванага спартовага пісталета ІЖ-70.



Міліцыянты забралі пісталет і 5 патронаў да яго.



Фота — media.club4x4.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі