Бабруйскую журналістку аштрафавалі амаль на 5 млн рублёў

Падставай для суда стаў рэпартаж, які з'явіўся на тэлеканале, для якога Малчанава збірала матэрыялы. Адвакат журналісткі настойвала на розніцы паміж гатовай прадукцыяй, якая з'яўляецца ў СМІ, і зборам матэрыялаў. Яна нагадала пра 34-ы артыкул Канстытуцыі, які гарантуе свабодны збор і распаўсюд інфармацыі любым грамадзянінам Беларусі. 

З паказанняў гераіні рэпартажа вынікае, што Марына Малчанава не рабіла запісаў ад рукі ці на дыктафон. Таму немагчыма даказаць, што гэта яна зрабіла тэкставую версію для сайта "Белсату", адзначыла адвакатка. Яна пацікавілася, чаму міліцыянты не шукалі відэааператара, чаму не звярнуліся па тлумачэнні ў рэакцыю "Белсата". "Адміністрацыйны працэс вядзецца не ў поўным аб'ёме", — адзначыла адвакатка і назвала гэтую справу абсурднай.

Аднак суддзя Наталля Чарапуха прызнала даказанай віну Малчанавай і пакарала яе штрафам у 4 млн 800 тыс. рублёў (32 базавыя велічыні), паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".  

Журналістка збіраецца падаваць касацыйную скаргу ў абласны суд.

Фота — mahilyowspring.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі