Бацька Мікалая Дзядка падаў заяву ў СК за збіццё і катаванні над сынам

Бацька Мікалая Дзядка падаў заяву ў СК за збіццё і катаванні над сынам

Заяву ў Следчы камітэт падаў бацька затрыманага блогера Мікалая Дзядка, вядомага анархіста.

Аляксандр Дзядок хоча прыцягуць да адказнасці ўсіх, хто "ажыццяўляў незаконнае затрыманне Мікалая, збіваючы яго і ўжываючы да яго катаванні, як у кватэры, так і ў будынку ГУБАЗіКа, прымушаючы яго гаварыць на камеру прызнальныя паказанні пад сцягам", піша праваабарончы сайт "Вясна". 

Пра затрыманне Міколы Дзядка прэс-служба МУС паведаміла 12 лістапда. гаварылася, што затрымалі яго на канспіратыўнай кватэры ў Асіповіцкім раёне. Затрыманне правялі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС.

На міліцэйскім відэа, апублікаваным пасля затрымання, бачна, што Дзядок моцна збіты. Перад запісам яму, верагодна, распылілі ў твар слезацечны газ. Міліцыя заяўляла, быццам у кватэры Дзядка знайшлі банкаўскія карткі і валюту для "фінансавання ўдзельнікаў пратэстаў", а таксама "кактэйлі Молатава". Сам анархіст заяўляў, што не мае дачынення да "кактэйляў Молатава" і не ведае, адкуль яны ўзяліся.

Пазней блогеру выставілі абывінавачанне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Сам Дзядок не прызнае сябе вінаватым. 

Бацька Міколы Дзядка расказвае, што сыну пасля затрымання распыліл ў твар газ, пры гэтым яго рукі былі скаваныя ззаду. Паводзіны міліцыянтаў пры затрыманні і пасля ён ацэньвае як катаванні. Пры гэтым ён спасылаецца на слова адвакаткі Наталлі Мацкевіч, якая бачыла сляды на целе Міколы.

"Што датычыць далейшага, магу толькі сказаць, што мой сын не злачынец, а адзін з найлепшых прадстаўнікоў нашага грамадства. Незалежна ад рашэння, якое будзе прынята па маёй заяве — гэта значыць, калі не будзе пачатая крымінальная справа і бандыты з ГУБАЗіКа не будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, — мы не спынімся ў барацьбе за жыццё і здароўе Мікалая", — заяўляе Аляксандр Дзядок.

Цяпер Мікалай Дзядок знаходзіцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі