Бацьку семярых дзяцей асудзілі на год і дзесяць месяцаў калоніі

Палітвязень Максім Лацунцэвіч / t.me/viasna96
Палітвязень Максім Лацунцэвіч / t.me/viasna96

Палітвязня Максіма Лацунцэвіча прызналі вінаватым паводле арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы), а таксама паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", прысуд бацьку семярых дзяцей вынесла 25 лістапада суддзя Мінскага гарадскога суда Алена Касцюкевіч.

Таксама Лацунцэвіч павінен выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў).

Затрымалі мужчыну па "справе Зельцэра" больш за год таму — 29 верасня 2021 года.

Пасля пераразліку пакарання з улікам часу, праведзенага ў зняволенні, яму засталося адбыць за кратамі крыху менш за месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі