Банк БелВЭБ прыдумаў, як змагацца з тэлефоннымі махлярамі
Банк БелВЭБ
Банк БелВЭБ увёў новыя правілы выдачы крэдытаў, паведамляе яго прэс-служба.
Цяпер пры афармленні крэдытаў банк будзе прадастаўляць грошы з сутачнай адтэрміноўкай: "Пры афармленні крэдыту грашовыя сродкі будуць даступныя кліентам на наступны працоўны дзень пасля заключэння крэдытнага дагавора (але не раней чым праз 24 гадзіны)".
Цягам гэтых сутак кліент зможа звярнуцца ў аддзяленне банка або ў кантакт-цэнтр па тэлефоне і адмовіцца ад крэдыту.
На такі крок банк пайшоў, каб засцерагчы кліентаў ад тэлефонных махляроў, якія ўгаворваюць аформіць крэдыт на трэціх асобаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.