"Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" заявіў, што карткі ўжо працуюць

"Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" заявіў, што карткі ўжо працуюць

"Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" заявіў, што банкаўскія карткі ўжо працуюць. З 5 гадзін 36 хвілін 1 ліпеня сістэма апрацоўкі аўтарызаваных запытаў "функцыянуе ў штатным рэжыме" і для трымальнікаў плацёжных картак банкаў, падключаных да БПЦ, даступная магчымасць здзяйснення аперацый з іх выкарыстаннем. Арганізацыі гандлю і сервісу, чыё тэрмінальнае абсталяванне падключанае да "Банкаўскага працэсінгавага цэнтра", могуць праводзіць разлікі за тавары і паслугі з выкарыстаннем пластыкавых картак.

Адзначаецца, што гатоўнасць здзяйснення асобных тыпаў аперацый залежыць таксама ад гатоўнасці інфармацыйных сістэм банкаў.

Работы БПЦ праводзіў у сувязі з дэнамінацыяй беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі