Банкі будуць сачыць за тымі, хто здыме з карткі больш за 5800 рублёў за тыдзень

Банкі будуць сачыць за тымі, хто здыме з карткі больш за 5800 рублёў за тыдзень

Нацбанк выдаў пастанову №81 ад 31 сакавіка 2021 г. "Аб змяненні пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2014 г. №783", піша infobank.by.

Гэтая пастанова, як гаворыцца, закліканая прадухіліць "легалізацыю даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюду зброі масавага паражэння"

Пры гэтым парогавым значэннем, пасля якога банкам варта насцярожыцца, для фізічных асобаў прызначылі 200 базавых велічыняў (5800 рублёў) замест ранейшых 500. Такім чынам, чалавек, які зняў за тыдзень з свайго рахунку больш за 5800 рублёў, можа трапіць пад падазрэнне.

Пад пільную ўвагу банкаў трапяць таксама кліенты з наступнымі прыкметамі: 

— звесткі пра збыт фальшывых грошай;

— звесткі пра знаходжанне ў міждзяржаўным і рэспубліканскім вышуку;

— звесткі пра правапарушэнні, атрыманыя крэдыты, згубленыя і выкрадзеныя пашпарты.

Такія звесткі банкі могуць атрымаць з дапамогай агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі