Банкі рэзка знізілі курсы куплі валюты
У аўторак долар можна было здаць і за 13750, і за 12500 рублёў.
Беларусам, якія вырашаць ў бліжэйшы час здаць валюту, трэба ўважліва падыходзіць да выбару абменнага пункта. Напярэдадні навагодніх выходных, 30 снежня, банкі рэзка знізілі курс куплі наяўнай валюты ў насельніцтва, паведамляе партал tut.by.
Калі 29 снежня некаторыя банкі былі гатовыя плаціць па 14000 рублёў за долар, то раніцай 30-га максімум складаў ужо 13890 рублёў. Па такім курсе можна было здаць долары ў Беларусбанку. У Белаграпрамбанку "зялёны" куплялі за 13805 рублёў. Да абеду 30 снежня сітуацыя змянілася: самы папулярны курс куплі складаў 13720 рублёў. Столькі давалі за амерыканскую валюту ў Прыорбанку, Альфа-Банку, МТБанку, Белгазпрамбанку, Банку ВТБ, РРБ Банку, Белаграпрамбанку, а таксама ў Беларусбанку.
Крыху вышэй курс куплі выстаўляў Ідэя Банк — 13750 рублёў за долар. Банк БелВЭБ сёння купляў долар па 13650 рублёў. Курс на ўзроўні 13000 рублёў прапаноўваў Масква-Мінск.
Самы нявыгадны курс куплі ў другой палове дня 30 снежня прапанавалі абменнікі Абсалютбанка і Беларускага народнага банка. Там за долар гатовыя былі прапанаваць ўсяго толькі 12700 рублёў і 12500 адпаведна.
Фота: Reuters