Баранавіцкі грамадскі актывіст выйграў суд у ДАІ за Дзень Волі

А таму афіцыйнае папярэджанне, якое яму вынес начальнік Баранавіцкай ДАІ, незаконнае. Суддзя Сяргей Данільчык гэта рашэнне адмяніў.


На суд Мікалай Чарнавус прыйшоў з транспарантам, на якім была схема скрыжавання, дзе актывіст, нібыта, пераходзіў дарогу на чырвоны знак святлафора. “Здарэнне” адбылося на Дзень Волі, 25 сакавіка, недалёка ад хаты Мікалая. Адзін з міліцыянтаў затрымаў Чарнавуса, сказаў, што той пераходзіў дарогу на чырвонае святло. Службовец тут жа выклікаў супрацоўніка ДАІ і разам яны склалі пратакол, на падставе якога Чарнавус і атрымаў пакаранне.


У судзе грамадскі актывіст змог даказаць, што ён не парушаў правілаў.  Чарнавус лічыць, што гэта была правакацыя з боку сілавікоў і заклікае ўсіх адстойваць свае правы.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі