Барок пра стаўленне да дыялогу: да таго, хто стаіць на пазіцыі зла, няма даверу
Да таго, хто стаіць на пазіцыі зла, у дыялогу не можа быць даверу, лічыць ксёндз Вячаслаў Барок.
“Тэарэтычна можна дапусціць, што той, хто рабіў злачынства, хто забіваў людзей, катаваў, аддаваў загады, скажа — давайце дамаўляцца. Я адпускаю людзей, а вы мне даяце тое і тое. Але немагчыма ў гэта паверыць. Калі той, з кім мы размаўляем, стаіць на пазіцыі зла, не можа праходзіць дыялогу з аргументамі і даверам”, — лічыць Вячаслаў Барок.
Ён кажа, што магчымасць такога дыялогу тэарэтычна дапусціць можна. Але каб гэта быў дыялог роўных, перадумовай павінна быць “вызваленне закладнікаў”.
Барок тлумачыць: сваё памкненне адабраць уладу ў рэжыму ўспрымае ў кантэксце любові.
“Я хачу дапамагчы спыніцца чалавеку ў чыненні злачынства. Любіць тых, хто стаіць на баку беззаконня, перадусім азначае забраць у іх уладу, каб яны не маглі рабіць больш злачынстваў. Не толькі я буду перад Богам адказваць, але і ўсе. І маё заданне пасадзейнічаць таму, каб яны злачынстваў рабілі як мага менш. І каб рабілі менш, у іх трэба ўладу забраць”, — тлумачыць сваё меркаванне Барок.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.