"Барселона" ў двух матчах забіла 14 галоў, 8 з іх на рахунку Суарэса (відэа)

"Барселона" ў двух матчах забіла 14 галоў, 8 з іх на рахунку Суарэса (відэа)

У Іспаніі тры каманды — "Барселона", "Атлетыка" і мадрыдскі "Рэал" — працягваюць змагацца за залатыя медалі чэмпіянату. Найлепшыя шанцы мае "Барса". У апошнім туры яна разграміла на сваім полі "Спортынг" — 6:0. Чатыры галы (з іх — два з пенальці) забіў Луіс Суарэс, па адным — Ліянель Месі і Неймар (з пенальці). У Суарэса ўжо 34 забітыя мячы ў першынстве Іспаніі, ён абагнаў Крышціяну Раналду, у якога застаўся 31 забіты мяч. У мінулым туры, у якім "Барселона" разграміла ў гасцях "Дэпартыва" — 8:0, Суарэс таксама забіў чатыры разы і ўсе галы былі з гульні (і зрабіў тры галявыя перадачы)!

Мадрыдскі "Рэал" на чужым полі атрымаў валявую перамогу над "Раё Вальекана" — 3:2, а "Атлетыка" з мінімальным лікам 1:0 абыграў "Малагу". У "Барселоны" і "Атлетыка" па 82 ачкі, у "Рэала" — 81. Каманды яшчэ згуляюць па 3 матчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі