Барысаўская міліцыя ўзялася за "дармаедаў"

"Дармаедская" акцыя 2017 года, архіўны здымак

"Дармаедская" акцыя 2017 года, архіўны здымак / Еўрарадыё

Барысаўскія міліцыянты вырашылі ўзмацніць кантроль за людзьмі, не занятымі ў эканоміцы, паведамляе тэлеграм-канал УУС Мінскага аблвыканкама.

Яны кажуць, што зоймуцца як тымі, хто вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, так і тыхмі, хто "раней трапляў у поле зроку міліцыі". Верагодна, гэта рэакцыя на словы Лукашэнкі: 21 студзеня ён заявіў, што трэба больш актыўна прыцягваць на рынак працы тых, хто не працуе.

Непрацуючых беларусаў у Барысаве сталі прыцягваць да грамадскіх работ. "У мэтах аказання дапамогі ў працаўладкаванні супрацоўнікамі райупраўлення на пастаяннай аснове праводзяцца акцыі з прыцягненнем непрацуючых да грамадска карыснай працы", — заявіў першы намеснік начальніка Барысаўскага РУУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Мурашкін.

Ён зўаявіў, што гэта матывуе людзей да афіцыйнага працаўладкавання і здаровага ладу жыцця.

Раней паведамлялася, што некаторыя "дармаедскія" камісіі праводзяць свае пасяджэнні ў РАУСах. А часам яны разам з міліцыяй праводзяць "рэйды" па кватэрах "дармаедаў".

Цяпер людзі, прызнаныя "дармаедамі", аплачваюць па поўных тарыфах некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі — ацяпленне, гарачую ваду і газ. Кошт першых дзвюх паслуг для іх у 5,3 раза вышэйшы, чым для астатняга насельніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі