Барысаўскі БАТЭ выйшаў у паўфінал Кубка чэмпіёнаў Садружнасці

Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ выйшаў у паўфінал XVI міжнароднага турніру "Кубак чэмпіёнаў Садружнасці", што праходзіць у Санкт-Пецярбургу.
23 студзеня падапечныя Віктара Ганчарэнкі выйгралі ў грузінскага клуба "Алімпія" з Руставі з лікам 2:1. Мячы ў БАТЭ забілі Блізнюк і Радзівонаў. Апрача таго, на 90-й хвіліне Сівакоў не рэалізаваў пенальці.

Сапернікі вызначыліся на 72-й хвіліне, паведамляе сайт барысаўскага клуба. 25 студзеня БАТЭ сустрэнецца з азербайджанскім клубам "Хазар-Ленкарань".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі