Баскетбалістаў Беларусі і Расіі не дапусцілі да адбору на Еўрабаскет-2025
Беларускія і расійскія баскетбалісты праляцелі міма Еўрабаскета / pixabay.com
Мужчынскія зборныя Беларусі і Расіі па баскетболе не дапусцяць да ўдзелу ў перадкваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы 2025 года. Адпаведнае рашэнне прыняў выканаўчы камітэт FIBA.
Гэтае рашэнне баскетбольная асацыяцыя прыняла ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта ад 28 сакавіка 2023 года: "Каманды спартоўцаў з расійскімі і беларускімі пашпартамі не могуць разглядацца арганізатарамі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў".
Чэмпіянат Еўропы-2025 пройдзе ў Латвіі, Кіпры, Фінляндыі і Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.