Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" прайгралі лідару Адзінай лігі ВТБ

У чарговым матчы Адзінай лігі ВТБ баскетбалісты "Цмокі-Мінск" прайгралі ў гасцях лідару турніру "Ніжняму Ноўгараду".

Як паведамляе БЕЛТА, да сярэдзіны гульні чэмпіёны Беларусі змагаліся з гаспадарамі нароўні. На вялікі перапынак яны сыходзілі з лікам 29:29. Аднак потым ніжагародцы перахапілі інцыятыву і атрымалі дзявятую перамогу ў дзевяці гульнях — 70:65 (10:14, 19:15, 23:15, 18:21). У мінчукоў найлепшы выніко паказаў Аляксандр Кудраўцаў, які набраў 16 ачкоў. Рашон Фрыман і Бранка Міркавіч зарабілі па 14 балаў. У ніжагародцаў лепшым на пляцоўцы быў Тэрэнс Кінсі, які зарабіў 22 ачкі, у актыве беларускага легіянера каманды Арцёма Парахоўскага 17 балаў.

У 10 гульнях Адзінай лігі ВТБ "Цмокі-Мінск" атрымалі 9 паразаў. У турнірнай табліцы каманда дзеліць 15-16-е месцы з фінскім клубам "Байзонс", які мае такія ж вынікі.

Дзве наступныя сустрэчы турніру "Цмокі-Мінск" згуляюць на выездзе: 21 лістапада — матч з "Астаной", а 23 снежня — паядынак супраць ЦСКА.

9 снежня каманду чакае сустрэча Еўрачэленджа ў гасцях з літоўскім "Шаўляем". У выпадку перамогі "Цмокі" працягнуць барацьбу за выхад у плэй-оф.

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі