БАТЭ скончыў зборы ў Турцыі перамогай над датчанамі
10 сакавіка ў Белеку барысаўчане правялі таварыскі матч з клубам "Сількеборг" і выйгралі з лікам 3:1 (1:0).
Як паведамляе прэс-служба ФК БАТЭ, на 28-й хвіліне лік адкрыў Ягор Філіпенка, на 49-й Сяргей Крывец з пенальці забівае другі гол. На 56-й датчане робяць лік 2:1, але ўжо праз 10 хвілін Дзмітрый Бага ставіць пераможную кропку.
БАТЭ выступаў у наступным складзе: Маліньш, Аляхновіч, Палякоў, Філіпенка, Младзенавіч, Алексіевіч, Бага, А. Валадзько, Крывец, Радзівонаў (капітан), Паўлаў.
Фота — fcbate.by