Байдачны: У Беларусі многія заўзеюць супраць расійскай футбольнай зборнай
Вядомы беларускі і расійскі футбольны спецыяліст у гутарцы з "Прессболом" падзяліўся сваімі ўражаннямі ад футбольнага чэмпіянату свету.
Анатоль Байдачны (дарэчы, былы галоўны трэнер беларускай нацыянальнай зборнай) нагадаў, што ён расіянін ды звярнуў увагу на факт, які яго вельмі здзівіў у Беларусі.
"І для мяне вельмі дзіўна даведацца, што ў Беларусі многія заўзеюць супраць расійскай зборнай, — цытуе словы Байдачнага "Прессбол". — Ніколі з падобнымі адносінамі не сутыкаўся. Як гэта ўвогуле магчыма?".
Нагадаем, зборная Расіі правяла на чэмпіянаце свету ў Бразіліі свой першы матч ды згуляла ўнічыю 1:1 з камандай Паўднёвай Карэі.
Фота — ria.ru