Байдэн адмовіцца ад удзелу ў выбарах, калі папросіць Гасподзь
Джо Байдэн
Толькі Гасподзь можа пераканаць Джо Байдэна адмовіцца ад удзелу ў выбарах. Пра гэта палітык заявіў у інтэрв'ю ABC, каментуючы напружанасць у Дэмакратычнай партыі пасля яго правальных дэбатаў з Дональдам Трампам.
— Калі б Гасподзь Усемагутны з'явіўся і сказаў: "Джо, выйдзі з гонкі", я б выйшаў з гонкі. Але Гасподзь Усемагутны не з'явіцца".
Тым часам нават букмекеры ўжо не так упэўнены ў тым, што Байдэн з'явіцца ў бюлетэнях, а група сенатараў ад Дэмпартыі плануе ў панядзелак наведаць Белы дом, каб пераканаць прэзідэнта пераглядзець сваю пазіцыю наконт выбараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.