Байдэн падпісаў бюджэт ЗША: дапамога Украіне і краінам NATO — 45 млрд долараў

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн / Офіс прэзідэнта Украіны
Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн / Офіс прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў бюджэт на 2023 фінансавы год. Ён складае 1,7 трыльёна долараў, перадае Бі-Бі-Сі.

Каля 45 млрд долараў Штаты вылучаць на дапамогу Украіне і краінам NATO. Гэта больш, чым прасіла адміністрацыя Байдэна. Уласна ваенная дапамога Кіеву, згодна з бюджэтам, застанецца прыкладна на ўзроўні 2022 года.

Абаронныя выдаткі ЗША вырустуць на 10% у параўнанні з 2022-м і складуць 858 мільярдаў долараў. Гэта на 45 мільярдаў долараў больш, чым разлічвала адміністрацыя прэзідэнта.

Сярод іншага Штаты плануюць пабудаваць 11 новых баявых караблёў і аднавіць баяздольнасць 19 шматмэтавых ударных знішчальнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі