Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка вырасла да 120 тысяч

З 1 красавіка базавая арэндная велічыня ў Беларусі складае 120 тысяч рублёў. Гэта прадугледжана пастановай беларускага ўраду.

БЕЛТА адзначае, што штогод памер базавай арэнднай стаўкі ўстанаўліваецца Саветам міністраў з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн за мінулы год адносна папярэдняга. Нагадаем, у 2014-м яна павысілася да 102 тысяч рублёў (на 18,6%).

Варта адзначыць, што базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы (калі арэндуюцца плошчы, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці).

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі