Базавая стаўка для заробкаў бюджэтнікаў з Новага года вырасце на 5 рублёў
З 1 студзеня 2020 года базавая стаўка складзе 185 рублёў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Гэта на 5 рублёў больш, чым цяпер.
Базавая стаўка была ўведзеная ў лютым 2019 года. Яна замяніла тарыфную стаўку першага разраду. Памер яе быў вызначаны ў 180 рублёў. Пераглядаць базавую стаўку плануецца раз на год, з 1 студзеня.
Гэты паказчык ужываецца для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і тых, якія прыраўнаваныя да іх.
Адпаведна, з павышэннем базавай стаўкі вырастуць і заробкі бюджэтнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.