Базавая велічыня ад заўтра расце адразу на 5 рублёў
Базавая велічыня расце на 5 рублёў
Урад паднімае базавую велічыню адразу на 5 рублёў. З 1 студзеня 2023 года яна будзе роўнай 37 рублям.
Пра гэта вядзецца ў пастанове Савета міністраў Беларусі, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 31 снежня.
У 2022 годзе базавая велічыня складала 32 рублі. Адпаведна, ад заўтра яна вырасце адразу на 15,6%.
Што ад гэтага змяняецца? Да базавай велічыні прывязаныя сацыяльныя выплаты, стыпендыі, зборы і, што важна, штрафы. Рэпрэсіі ў Беларусі толькі ўзмацняюцца. А за 2023 год улады збіраюцца сабраць у бюджэт рэкордную суму штрафаў — на 43% больш, чым сёлета.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.