БАЖ: У дзяржаўнай прэсе беларуская мова — толькі ў цытатах

Беларуская мова знікае са старонак дзяржаўнай прэсы. Да такой высновы прыходзіць служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў. У якасці яскравага прыкладу такой русіфікацыі БАЖ прыводзіць дзве рэгіянальныя газеты — “Гомельскую праўду” і “Гомельские ведомости”. У абедзвюх газетах беларуская мова даўно ўжываецца ў якасці цытатаў. У “Гомельскай праўдзе” ад 17 жніўня, № 123 — нататка пра Дзень беларускага пісьменства ў Хойніках і рэспубліканскую акцыю “Чытаем па-беларуску” на рускай мове. Па-беларуску — толькі назва нататкі «Чытаем па-беларуску» і яшчэ назвы двух часопісаў у тэксце — «Бярозка» і «Бібліятэка прапануе». У нумары больш ніводнага слова па-беларуску, акрамя лагатыпy газеты і яе выходных дадзеных.

У № 111 ад 27 ліпеня «ГП» паведамляе пра выхад з друку калектыўнага зборніка літаратурнага аб’яднання «Пралеска» і яго прэзентацыю ў вёсцы Бярозкі Гомельскага раёна. Тэкст па-руску, а цытаты з вершаў — па-беларуску. Таму што большасць згаданых аўтараў піша па-беларуску.

Тэкст інтэрв’ю Анатоля Ярмоленкі з ансамбля “Сябры” (“Гомельская праўда”, № 122, 14 жніўня 2010 года) суправаджае яго ўласнаручнае пажаданне чытачам газеты: “Читателям „Гомельской правды“ — Наилучшие пожелания и не забывайте своих сябров! Ваш сябр — Анатоль”.

А вось нататка ў “Гомельских ведомостях” № 85 ад 5 жніўня 2010 года пра попыт на беларускую гародніну ў Расіі называецца “Спрос на „бульбу“”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі