БАЖ заклікае неадкладна шпіталізаваць палітвязня Анджэя Пачобута

БАЖ заклікае неадкладна шпіталізаваць палітвязня Анджэя Пачобута

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае неадкладна шпіталізаваць палітвязня Анджэя Пачобута, які ў турме захварэў на COVID-19, а таксама мае праблемы з сэрцам. Адпаведны зварот накіраваны ў МУС, Мінздароўя, Дэартамент выканання пакаранняў і ў турму №8 у Жодзіне, дзе ўтрымліваюць журналіста, піша прэс-служба арганізацыі.

"Андрэй Пачобут мае захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы. Захворванне коронавірусам у тых умовах, у якіх ён знаходзіцца (у тым ліку абмежаванні сядзець або ляжаць у камеры на працягу дня), ставіць пад пагрозу захаванне здароўя і нават жыццё Андрэя. Акрамя таго, пад рызыкай заражэння аказваюцца ўсе людзі, якія знаходзяцца ў адной з ім камеры, супрацоўнікі папраўчай установы", — адзначаецца ў звароце БАЖ.

Як паведамлялася раней, "палітычным" у турме забаронена сядзець або ляжаць удзень з 6:00 да 22:00. Для Пачобута, які захварэў, турэмная адміністрацыя зрабіла выключэнне — дазволіла яму ляжаць удзень дзве гадзіны.

Пачобута затрымалі ў сакавіку 2021 года па "справе палякаў". Ён і кіраўніца неафіцыйнага Саюза палякаў Анжаліка Борыс адмовіліся ад вывазу ў Польшчу, на што пагадзіліся іншыя затрыманыя па справе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі