БЧ уводзіць новы графік руху, паскараючыся на расійскім кірунку

З 15 снежня Беларуская чыгунка ўводзіць новы графік руху цягнікоў

З 15 снежня Беларуская чыгунка ўводзіць новы графік руху цягнікоў / БЖД

З 15 снежня Беларуская чыгунка ўводзіць новы графік руху цягнікоў на 2024/2025 год. Асноўныя змены закрануць хуткасці руху пасажырскіх цягнікоў у напрамку Расіі.

Па ўсёй сетцы Беларускай чыгункі будуць курсіраваць 382 пары пасажырскіх цягнікоў.

Цягнікі злучаць Беларусь і Расію з буйнейшымі гарадамі, у тым ліку Масквой, Санкт-Пецярбургам, Калінінградам, Адлерам, Мінеральнымі Водамі, Анапай, Ніжнім Ноўгарадам, Самарай, Архангельскам і Мурманскам.

Час у дарозе на некаторых маршрутах скароціцца:

  • Мінск — Адлер хутчэй на 43 хвіліны;

  • Адлер — Мінск хутчэй на 162 хвіліны;

  • Анапа — Мінск хутчэй на 102 хвіліны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі