Адзінай добрай навіной для Беларусі стала ўключэнне ГрДМУ і ВДТУ ў спіс ВНУ-кандыдатаў у рэйтынг.
Цяпер такі статус маюць адразу 8 беларускіх ВНУ: БДУІР, БДМУ, ГДМУ, ГрДУ імя Я. Купалы, ГДУ імя Ф. Скарыны і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС.
А што ў суседзяў?
Сёлета расійскі МДУ страціў 12 пазіцый, вылецеў з ТОП-100 і цяпер займае 107 месца.
Найлепшай ВНУ Польшчы нечакана зрабіўся Вроцлаўскі медыцынскі ўніверсітэт, які за год абагнаў традыцыйных лідараў з Варшавы і Кракава.
Прыкметны рывок здзейснілі ВНУ Узбекістана: адразу тры ВНУ гэтай краіны ўвайшлі ў рэйтынг, а найлепшая з іх размясцілася ў грунтоўнай групе 601-800.
Адзіная краіна, якая наогул не прысутнічае ў рэйтынгу, — Таджыкістан.
Калі складаць дзясятку найлепшых ВНУ з краін постсавецкай прасторы + Польшча, то 7 з іх будуць з Расіі і яшчэ па адной — з Эстоніі, Польшчы і Казахстана.
У топ-3 ВНУ ў свеце ўвайшлі Оксфардскі, Масачусецкі тэхналагічны і Гарвардскі ўніверсітэты.