Як выйсці з БРСМ і прафкама: студэнты скардзяцца на абавязковыя ўнёскі
Як выйсці з БРСМ і прафкама?
Студэнты ў Беларусі скардзяцца, што ўжо ў першыя тыдні навучання да іх прыходзяць і патрабуюць заплаціць сяброўскія ўнёскі ў прафкам ці БРСМ.
Еўрарадыё вырашыла высветліць, ці можна выйсці з гэтых арганізацый і якія крокі для гэтага трэба зрабіць.
Аказалася, што працэс выхаду не заўсёды просты.
“А чаму цяпер не можаце?”
Сігналы пра тое, што студэнты незадаволеныя, прыйшлі з БДПУ: у адной з груп у сацсетках аўтар паведамлення сказаў, што гатовы дайсці рэктара і нават да Лукашэнкі.
Пад выглядам занепакоенага першакурсніка карэспандэнт Еўрарадыё звярнуўся ва ўпраўленне па выхаваўчай працы з моладдзю БДПУ і спытаў, як пакінуць БРСМ і прафкам. Там нам параілі звярнуцца ў гэтыя арганізацыі наўпрост, але не змаглі адказаць, ці адпусцяць адтуль.
— А вы першакурснік? Дык вы ж толькі што ўступілі. Чаму вы хочаце сысці?
— Грошай патрабуюць.
— Але наогул вам трэба прыйсці да старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі нашых студэнтаў і напісаць заяву. А сябрам БРСМ вы ж былі са школы і плацілі там грошы, а чаму цяпер не можаце? Вы ж будучы педагог!
— А мне што цяпер, ісці працаваць, каб аплачваць унёскі ў ваш БРСМ?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.