У Беларусі падлічылі працоўных мігрантаў
Мігранты працуюць і ў будаўніцтве (ілюстрацыйнае фота)
У Беларусі падлічылі працоўных мігрантаў. Іх каля 60 тысяч з больш чым 130 краін. Сёлета замежнікаў прыехала ў нашу краіну ўдвая больш, чым летась — каля 28,5 тысячы (вясной гаворка ішла пра 11 тысяч). Найбольш грамадзян Туркменістана — каля 12,5 тысячы. Таксама ёсць грамадзяне Расіі, Украіны, КНР і краін Афрыкі, паведамляе СТБ.
Мігранты пераважна ўладкоўваюцца на рабочыя спецыяльнасці. Працуюць яны ў прамысловасці, будаўніцтве, транспартнай галіне і гандалі. Каля паўтары тысячы чалавек займаюць кіраўнічыя пасады.
Адзначаецца, што павелічэнне колькасці працоўных мігрантаў звязана са зменамі заканадаўства. Пры гэтым ёсць і іншая прычына — з-за рэпрэсій з Беларусі з'ехалі сотні тысяч чалавек. І іх спрабуюць хаця б часткова замяніць працоўнымі мігрантамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.