Забіты мядзведзь забіў паляўнічага і няўдалыя замахі на папу рымскага: #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Італьянцы гатовыя эканоміць на чым заўгодна, але толькі не на турызме. Тым часам папа рымскі Францыск піша мемуары і расказвае ў іх пра няўдалыя замахі на сваё жыццё. Пантыфік успамінае, што яму неаднаразова шанцавала, чым пахваліцца можа далёка не кожны. Напрыклад, адзін паляўнічы з ЗША памёр пасля таго, як на яго зваліўся падстрэлены на дрэве мядзведзь, а ў Іспаніі кіроўцы ўсё часцей скардзяцца на крадзеж аўтамабільных люстэркаў.

Падрабязней пра тое, што адбываецца ў свеце, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Іх норавы".

 

Папа рымскі піша мемуары

Папа рымскі Францыск заявіў, што яго ледзь не забілі ў 2021 годзе, калі ён наведваў Ірак. Пра гэта кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы піша ў сваіх мемуарах.

У сваіх успамінах пантыфік расказвае, што яго адгаворвалі ад паездкі. Усюды бушаваў COVID, у дадатак вельмі небяспечна было ў Масуле — паўночным горадзе, спустошаным баевікамі "Ісламскай дзяржавы". Тым не менш паездка адбылася.

Убитый медведь убил охотника и неудачные покушения на папу римского  — #ИхНравы
Паляўнічы падстрэліў мядзведзя, мядзведзь прыдушыў паляўнічага / unsplash.com

Іспанцы скардзяцца на крадзяжы аўталюстэркаў

Іспанскія кіроўцы скардзяцца на ўсё часцейшыя выпадкі масавага крадзяжу аўтамабільных люстэркаў.

Яны лёгка здымаюцца і іх нескладана прадаць на чорным рынку — гэтая запчастка вельмі запатрабаваная.

Цэны на люстэркі імкліва растуць, бо цяпер гэта сапраўдныя "гаджэты", нашпігаваныя электронікай. Праблема набыла масавы характар.

У дадатак расце колькасць згонаў. Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў, у Іспаніі крадуць 89 машын за дзень.

 

Італьянцы не збіраюцца эканоміць на падарожжах

Эканамічная няпэўнасць і рост выдаткаў у многіх сектарах прымусілі італьянцаў перагледзець свае спажывецкія звычкі, асабліва ў перыяд святаў. Паводле апытанняў, 36% італьянцаў плануюць марнаваць менш на падарункі, а вось на турызме яны зэканоміць не могуць.

Падарожжы застаюцца прыярытэтам, чаго б гэта ні каштавала. Паводле двух розных даследаванняў, адно з якіх было праведзенае Unimpresa, а другое — Bain & Company Italia, сектар турызму дэманструе самы прыкметны рост (+4%): больш за два з пяці італьянцаў запланавалі адпачынак на Каляды ці Новы год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі