БДУ ўводзіць платныя адпрацоўкі заняткаў. За прагул ў прафесара — 25 рублёў

Фота з адкрытых крыніц
Фота з адкрытых крыніц

З 1 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ўводзяцца платныя адпрацоўкі лабараторных заняткаў, кантрольных работ, практычных заняткаў у камп'ютарных класах, а таксама прапушчаных калёквіумаў і дадатковых кансультацый па вучэбных прадметах. Іх кошт вар'іруецца ў залежнасці ад навуковай ступені і звання выкладчыка.

Даражэй за ўсё давядзецца заплаціць за прагул лабараторных або кантрольных заняткаў ў прафесара або доктара навук: 25 рублёў 50 капеек. Адпрацоўкі ў дацэнтаў, кандыдатаў навук і выкладчыкаў без навуковай ступені каштуюць крыху танней. А танней за ўсё — прагуляць калёквіум ў выкладчыка без навуковай ступені: 3 рублі 30 капеек.

БГУ вводит платные отработки занятий. За прогул у профессора — 25 рублей
Фота з групы "Падслухана. ІЖ БДУ"

Платныя адпрацоўкі ўжо ўведзеныя ў некалькіх беларускіх універсітэтах. У БДУ ж да 1 кастрычніка плаціць трэба было толькі за пераздачы экзаменаў і залікаў. У лістападзе 2015 года гэта выклікала студэнцкія пратэсты. Была створаная петыцыя, а самыя незадаволеныя прайшлі пратэстным маршам вакол універсітэцкага гарадка, разаслалі на парозе галоўнага корпуса дыван і "выклікалі" на яго рэктара Сяргея Абламейку. Пасля гэтага адзін з актыўных удзельнікаў пратэстаў, Глеб Вайкуль, быў адлічаны з універсітэта за праблемы з вучобай.

БГУ вводит платные отработки занятий. За прогул у профессора — 25 рублей
Фота з архіву Еўрарадыё

У верасні 2017 года рэктарам БДУ стаў Андрэй Кароль, які раней узначальваў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Янкі Купалы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі