БДУІР гатовы прапанаваць студэнтам замежныя стажыроўкі — у Малдове і Сірыі
У БДУІР абвясцілі конкурс на права навучацца за мяжой / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі абвясціў конкурс сярод студэнтаў на права павучыцца за мяжой. Праўда, трапіць у заходні ВНУ не атрымаецца. Ёсць магчымасць асвойваць спецыяльнасць і тэхналогіі толькі ў Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане, Туркменістане, В'етнаме, Манголіі, Малдове, Сірыі або Егіпце.
"Конкурс праводзіцца ў рамках рэалізацыі міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі з замежнымі дзяржавамі", піша "СБ. Беларусь сёння" са спасылкай на прэс-службу БДУІР. Заяўкі прымаюць з 25 студзеня па 15 лютага, але толькі ў тых, хто добра вучыцца (сярэдні бал не ніжэй за 7), імкнецца працаваць у сферы ІКТ, не мае запазычанасцяў і дысцыплінарных спагнанняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.