Беларусь — 157-я ў рэйтынгу свабоды слова са 188 краінаў

Міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" склала краінавы рэйтынг свабоды слова па выніках 2014 года. У яго ўвайшлі 188 краінаў. Беларусь у гэтым рэйтынгу апынулася 157-й. На адну пазіцыю вышэй за нашу дзяржаву — Ірак, следам за Беларуссю — Егіпет.

З нашых найбліжэйшых суседзяў Польшча — на 18-м месцы, Латвія — на 28-м, Літва — на 31-м, Украіна — на 129-м, Расія — на 152-м.

Пяцёрку лідэраў у галіне свабоды слова займаюць Фінляндыя, Нарвегія, Данія, Нідэрланды і Швецыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі