Беларус Алег Навіцкі зноў можа паляцець у космас

Беларус Алег Навіцкі зноў можа паляцець у космас

Беларус Алег Навіцкі зноў можа паляцець у космас. Галоўная медыцынская камісія ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў у Зорным у Расіі прызнала 46-гадовага касманаўта прыдатным да чарговага старту. Эксперты ацэньвалі і аналізавалі дадзеныя абследаванняў, якія праводзіліся на працягу паўгода. Цяпер Навіцкі будзе чакаць прызначэння ў экіпаж, пасля чаго пачнецца падрыхтоўка, інфармуе тэлеканал АНТ.

Алег Навіцкі — ураджэнец Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Ён — герой Расійскай Федэрацыі, служыў у расійскай арміі. У адстаўку выйшаў у званні палкоўніка. У космасе беларус быў двойчы — у 2012-2013 і 2016-2017 гадах. Навіцкі жыве ў Маскве, але думае пра вяртанне ў Беларусь. У жніўні 2017-га ён сустрэўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам, падзяліўся з ім сваімі планамі на будучае. Алег Навіцкі хоча заняцца будаўніцтвам свайго дома.

Беларус Алег Навіцкі зноў можа паляцець у космас
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі