Касманаўт Навіцкі сказаў Лукашэнку, што рыхтуецца да жыцця ў Беларусі (фота)

Касманаўт Навіцкі сказаў Лукашэнку, што рыхтуецца да жыцця ў Беларусі (фота)

Касманаўт Алег Навіцкі сказаў Аляксандру Лукашэнку, што рыхтуецца да жыцця ў Беларусі. Ураджэнец нашай краіны падчас сустрэчы з кіраўніком дзяржавы падзяліўся сваімі планамі на будучае. Ён хоча заняцца будоўляй свайго дома. Але Навіцкі спадзяецца, што, магчыма, медкамісія яго яшчэ дапусціць да палётаў. Яна пройдзе ў канцы 2017-га — у пачатку 2018 года, інфармуе сайт president.gov.by. У любым выпадку, Алег Навіцкі пасля выхаду ў адстаўку збіраецца вярнуцца на радзіму.

Навіцкі і Лукашэнка абмяняліся падарункамі. Касманаўт перадаў фотаздымак экіпажу і гадзіннік, “сертыфікаваны для выхаду ў адкрыты космас” (сам беларус у адкрытым космасе не быў). Кіраўнік дзяржавы падараваў яму першы асобнік кнігі пра Палац Незалежнасці ў Мінску, на якім ён напісаў “два слова”. Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што не вельмі любіць замкнёныя прасторы і здзіўляецца, як касманаўты “куляюцца” на Міжнароднай касмічнай станцыі.

Да канца жніўня Алег Навіцкі будзе ў адпачынку. “Цяпер не ведаю, як пойдзе, — кажа ён. — Спраў накапілася. Трэба ўжо спрабаваць неяк асвойвацца тут… Трэба рыхтавацца… Трэба неяк рыхтаваць сябе ўжо да жыцця на зямлі, менавіта ў Беларусі”.

Ураджэнцу Чэрвеня, лётчыку-касманаўту Алегу Навіцкаму ў кастрычніку споўніцца 46 гадоў. Ён — Герой Расійскай Федэрацыі. У космас лятаў двойчы — у 2012-2013 і 2016-2017 гадах. З расійскай арміі выйшаў у адстаўку ў званні палкоўніка. Жыве ў Маскве.

Касманаўт Навіцкі сказаў Лукашэнку, што рыхтуецца да жыцця ў Беларусі (фота)
Фота: БЕЛТА
Касманаўт Навіцкі сказаў Лукашэнку, што рыхтуецца да жыцця ў Беларусі (фота)
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі