Беларускай школе надалі імя касманаўта Навіцкага
Алег Навіцкі
Гімназіі №2 у Мінску надалі імя касманаўта Алега Навіцкага. Ён сам прыехаў на ўрачыстасць з гэтай нагоды.
Алег Навіцкі скончыў школу ў мястэчку Чэрвень у Мінскай вобласці і не мае дачынення да гімназіі. Стаць яе патронам лётчыка-касманаўта ўгаварылі.
"Была праведзена тытанічная праца, каб угаварыць мяне. Сапраўды, гэта было цяжка. Я разумею ўсю меру адказнасці" — сказаў Навіцкі на цэрэмоніі адкрыцця.
Навіцкі быў на МКС чатыры разы. У траўні гэтага года ён быў у складзе экіпажа, у якім знаходзілася таксама беларуска Марына Васілеўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.