Беларусь асцерагаецца, каб яе тавары ў Расіі не пачалі знішчаць памылкова

Беларусь хоча старанна адсочваць бесперабойнасць паставак сваёй прадукцыі ў Расію пасля таго, як там увяллі норму аб знішчэнні санкцыйных прадуктаў.

"Мы будзем сачыць за тым, каб наша прадукцыя бесперабойна паступала на рынкі Расійскай Федэрацыі, каб яна ні ёты сумневу не выклікала ні па краіне паходжання, ні па якасці", — перадае interfax.by словы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца.

На прэс-канферэнцыі ў сераду ён заявіў, што беларускі бок абмяркоўвае з Рассельгаснаглядам і Мытным камітэтам Расіі гэтыя пытанні, "каб крый божа па нейкім непаразуменні, неразуменні не трапілі пад знішчэнне тавары з Беларусі".

Па словах міністра, Беларусь ніколі не завозіла ў Расію прадукцыю з забароненых краін пад выглядам беларускай.

Фота: СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі