Беларусь атрымала ў якасці гуманітарнай дапамогі яшчэ 10 тысяч тэстаў

Беларусь атрымала ў якасці гуманітарнай дапамогі яшчэ 10 тысяч тэстаў

Беларусь атрымала ў якасці гуманітарнай дапамогі яшчэ 10,7 тысячы тэстаў для дыягностыкі каранавіруса. У сераду груз быў дастаўлены ў Нацыянальны аэрапорт Мінск з КНР, паведамляе БЕЛТА. Раней з Кітая паступіла партыя "гуманітаркі", у складзе якой было больш за 2 тысячы тэстаў.

Тэсты для дыягностыкі каранавіруса вельмі важныя для спынення яго распаўсюду. У нашай краіне на раніцу 15 красавіка іх было зроблена 76,1 тысячы. У апошнія дні атрымліваецца каля 4 тысяч тэстаў за суткі. Колькасць лабараторый павялічаная з 17 да 24.

Як вядома, у Беларусі зарэгістравана 3728 выпадкаў COVID-19, памерлі 36 чалавек. Тэсты для дыягностыкі каранавіруса выпускаюцца і ў нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі