Belarus First: як нам жыць у час падзелу свету — эфір з Кныровічам

Блогер Аляксандр Кныровіч

Блогер Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Дональд Трамп пазваніў Пуціну і Зяленскаму і рыхтуецца да перамоваў па Украіне. Перад гэтым ён мае сустрэцца з прэзідэнтам Расіі — папярэдне, у сталіцы Саудаўскай Аравіі Эль-Рыядзе. А літаральна ў гэтыя дні памочнікі Трампа знаёмяць з раскладам гульні прэзідэнта Украіны — на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. 

Ці нам чакаць перадзелу свету ў бліжэйшай будучыні? Што пасля гэтага будзе адбывацца ў Беларусі? Як нам перажыць гэты час? У 14:00 па Мінску гаворым з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.