Беларус Ганчарэнка прызнаны найлепшым трэнерам расійскай Прэм'ер-лігі

Віктар Ганчарэнка / twitter.com/pfc_cska
Віктар Ганчарэнка / twitter.com/pfc_cska

За Віктара Ганчарэнку, які цяпер трэніруе ЦСКА, было аддадзена 55% галасоў. Найлепшага трэнера месяца выбіралі эксперты Прэм'ер-лігі. На другім месцы з істотным адрывам аказаўся настаўнік "Спартака" Даменіка Тэдэска. Ён набраў 20% галасоў, паведамляе Sportbox.

У кастрычніку каманда ЦСКА атрымала 4 перамогі ў 4 матчах і выйшла на першае месца ў табліцы.

Улетку Ганчарэнка ледзь не сышоў з ЦСКА. У чэрвені з'яўляліся паведамленні, што пасля разгромнага паражэння яго каманды ад "Зеніта" ён нібыта вярнуўся ў Беларусь. Аднак праз некалькі дзён ЦСКА пад яго кіраўніцтвам абыграў маскоўскі "Спартак".  

"Я пашкадаваў пра свой учынак вельмі хутка і прынёс свае прабачэнні вельмі хутка... У мяне часам зашкальваюць эмоцыі, гэта я прызнаю, але я хачу працаваць далей", сказаў тады Ганчарэнка.

У Расію Ганчарэнка перабраўся восенню 2013 года. У Беларусі ён каля пяці гадоў быў галоўным трэнерам БАТЭ. Пад яго кіраўніцтвам барысаўскі клуб неаднаразова выйграваў чэмпіянат Беларусі, двойчы выходзіў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі