Беларусь і міграцыйны крызіс абмяркуюць на саміце Еўрасаюза

Штаб-кватэра ЕС у Брусэлі​ / EPA
Штаб-кватэра ЕС у Брусэлі​ / EPA

Сітуацыя ў Беларусі і міграцыйны крызіс стане адной з тэм саміту Еўрасаюза, які адбудзецца ў чацвер. Гэтая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕС стане апошняй сёлета.

"Мы таксама вернемся да абмеркавання сітуацыі ў Беларусі і таму, як лепш супрацьстаяць гібрыднаму нападу, запушчанаму беларускім рэжымам", — гаворыцца ў лісце кіраўніка Еўрарады Шарля Мішэля на адрас лідараў 27 краін напярэдадні саміту. Пасланне цытуе ТАСС.

У Брусэлі мяркуюць, што крызіс быў арганізаваны рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, каб зрушыць фокус увагі з праблем чалавека ўнутры краіны. Не выключана, што на саміце будуць абмяркоўвацца і новыя санкцыі ў дачыненні да Мінска, адзначае расійскае агенцтва.

На сённяшнім саміце ЕС акрамя беларускай тэмы будуць абмяркоўваць таксама пандэмію, кошты на газ і сітуацыю на расійска-ўкраінскай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі