Беларусь і Тайланд падпісалі пагадненне пра ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва
Беларусь і Тайланд падпісалі міжурадавае пагадненне аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Гэта адбылося 26 лютага ў Мінску.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі, подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік старшыні Дзяржкамваенпрама Ігар Быкаў і начальнік упраўлення тылу Каралеўскіх узброеных сіл Тайланда віцэ-адмірал Навапол Дамрангпонг.
Тайская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ер-міністрам — міністрам абароны Тайланда генералам Правітам Вангсувонам наведвае 25-27 лютага Беларусі па запрашэнні старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.
Чальцы дэлегацыі пабывалі на некалькіх прадпрыемствах абароннага сектару эканомікі нашай краіны і азнаёміліся з магчымасцямі па распрацоўцы і вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэння.