Беларусь можа атрымаць дапамогу Еўрасаюза ў барацьбе з каранавірусам

Беларусь можа атрымаць дапамогу Еўрасаюза ў барацьбе з каранавірусам

Беларусь можа атрымаць дапамогу Еўрасаюза ў барацьбе з каранавірусам. У Бруселі называюць суму ў 60 мільёнаў еўра. На падобную дапамогу могуць спадзявацца і іншыя краіны "Усходняга партнёрства" (Украіна, Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова). Агулам ЕС плануе выдаткаваць на падтрымку гэтых краін 963 млн еўра (найбольш Украіне — 190 млн еўра). Гэтыя сродкі мусяць дапамагчы пераадолець наступствы пандэміі каранавіруса, паведамляе ec.europa.eu.

Як вынікае з заявы кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазэпа Барэля, наша краіна папрасіла ў Бруселя аб дапамозе (у тым ліку і фінансавай) у барацьбе з каранавірусам і яго наступствамі — і для сістэмы аховы здароўя, і для эканомікі. "Мы вывучаем, як можам адказаць [на запыт]",цытуе словы Барэля ТАСС.

Інфармацыя пра тое, што ЕС збіраецца дапамагчы краінам "Усходняга партнёрства" ў барацьбе з каранавірусам, з'явілася яшчэ ў канцы сакавіка. Гаворка ішла пра пастаўкі апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, лабараторных камплектаў, медыцынскіх масак, ахоўных акуляраў і г. д.

У Беларусі на раніцу 8 красавіка налічвалася больш за тысячу выпадкаў заражэння каранавірусам і 13 ахвяр COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі