Беларусь не будзе забараняць рэалізацыю прадукцыі Roshen

Нагадаем, нядаўна быў забаронены ўвоз прадукцыі ўкраінскай кандытарскай фабрыкі ў Расію — былі выяўленыя парушэнні па якасці і бяспецы (яна не адпавядала нарматывам па змесце тлушчаў і арганалептыцы, знайшлі бензапірэн — небяспечнае рэчыва). Расспажыўнагляд заявіў, што яна не адпавядае тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюза. На мінулым тыдні пачала праверку прадукцыі Roshen і санітарная служба Казахстана.



"Праверка працягваецца, але па выніках ужо атрыманых мы не бачым неабходнасці забараняць рэалізацыю прадукцыі Roshen", — цытуе словы Ігара Гаеўскага РІА "Новости". Ён дадаў, што "па ўсіх нормах адхіленняў няма".


Тым не менш, Беларусь з аўторка спыніла транзіт праз сваю тэрыторыю прадукцыі ўкраінскай кандытарскай фабрыкі ў Расію.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі