Беларусь паднялася ў рэйтынгу ўспрымання карупцыі на 68-е месца

Беларусь паднялася ў рэйтынгу ўспрымання карупцыі на 68-е месца

Беларусь паднялася ў рэйтынгу ўспрымання карупцыі ў дзяржаўным сектары з 79-га на 68-е месца. Па выніках 2017 года яго склаў міжнародны рух па супрацьдзеянню карупцыі Transparency International. Для гэтага былі выкарыстаны даследаванні шэрагу міжнародных арганізацый, у тым ліку і Сусветнага банка. У іх аналізуюцца інвестыцыйныя рызыкі, узровень жыцця, свабода слова, умовы вядзення бізнэсу і г. д.

Найлепшая сітуацыя ў Новай Зеландыі, Даніі, Фінляндыі, Нарвегіі, Швейцарыі, Сінгапуры, Швецыі, Канадзе, Люксембургу, Нідэрландах, найгоршая — у Самалі і Паўднёвым Судане. Што да нашых суседзяў, то Польшча займае ў рэйтынгу 36-е месца, Літва і Латвія — у канцы чацвёртага дзясятка, Украіна — 130-я, Расія — 135-я.

Партал tut.by нагадвае, што наша краіна здзейсніла сур’ёзны скачок у згаданым рэйтынгу па выніках 2016 года, калі паднялася з 107-га на 79-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі